?

Log in

palunisa
Апошнія запісы 
Калісці, вывучаючы беларускую і сусветную міфалогію я раптам вынайшла КАЛЯДНЫ МІФ. Нідзе яго ў такім выглядзе не чытала і не бачыла, але ён вельмі добра намаляваўся ў маім ўяўленні. А пасля выразаўся ў працы "Батлейка"
Распавядаю яго ў сваім новым відэа:
7-Стд-2016 12:55 pm - Стварэнне лагатыпа
Сябры!
Запрашаю вас прыняць удзел ў ВЫБАРЫ ЛАГАТЫПА да VI Міжнароднага сімпозіума па выразанню з паперы, які адбудзецца ў Маладэчна ў чэрвені 2016 года. Плануюцца ўдзельнікі з 5 краін акрамя Беларусі: Польша, Літва, Украіна, Расея, Швецыя.
Калі ласка, пакідайце ваш выбар і парады ў каментарыях пад відэа.
Буду шчыра ўдзячна, бо часам выбар - справа занадта адказная для аднаго чалавека ;)

Захацелася мне, сябры, зрабіць невялічкую віктарыну

ЭТАП ПЕРШЫ З ТРОХCollapse )


Працягам да мінулага відэа запрашаю паглядзець мае ўласныя прыклады ўпрыгожання вокнаў
буду рада бачыць Вас у сваіх падпісчыках на канале :) і ўдзячна за разпаўсюд нашай беларускай культурнай спадчыны

29-Ліс-2015 09:40 pm - Павіншуйце мяне!!!
Сябры мае любыя!!!

Зрабілася нешта такое, аб чым я, нават, і не марыла! Нечаканая ідэя пераутварылася ў канал на Ютубе
Паколькі відэа першае,толькі пачатак, першы крок, вашая падтрымка ў выглядзе парад, заўваг, каментараў і рэпосту толькі вітаецца. Буду шчыра ўдзячна вам!
І хвалююся

Ці можа да Калядаў і Раства, ці, можа, да чаго іншага.
Рамкі драўляныя, выцінанкі жывыя - нават, трапешчуцца.
Усе прадаюцца. Рассылаю па Беларусі.

анёлачкіCollapse )
двухбаковыя, аснова драўляная,
памеры: ромб 5х5см, круглыя дыяметрам 3,5х3,5см і 4,5х4,5см.
Усе коштам па 75 тыс. беларускіх
16-07-14
Даражэнькія мае сябры!
Сёння ў мяне нечакана святочны настрой Нечаканы, бо не думала, што такая падзея мяне сапраўды так ускалыхне.
Якая падзея?


другое нараджэннеCollapse )

Шчыра чакаю вас, каб падзхяліцца маёй радасццю!
This page was loaded Лют 22 2017, 7:49 pm GMT.